Месца вытворчасці самагону было выяўлена праваахоўнымі органамі яшчэ ў мінулую пятніцу. На працягу выходных супрацоўнікі АМАП чакалі ўладальнікаў "завода", і ў панядзелак яны з'явіліся.
"Прадпрымальнікамі" апынуліся два браты 1979 і 1994 гадоў нараджэння, якія на дадзены момант нідзе не працуюць. Такім чынам яны спрабавалі зарабіць сабе на жыццё. Як высветлілася, браты займаліся гэтай справай на працягу дастатковага працяглага часу.
Па словах прадстаўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Андрэа Гарэлава, "у асноўным людзі шыфруюцца, робячы нешта падобнае, таму часцей за ўсё вараць самагон уначы. А яны наладзілі сабе паўнавартасны працоўны дзень з 6 раніцы да 6 вечара, мабыць, не верылі, што іх калісьці выявяць".
Акрамя таго, на месцы быў знойдзены працуючы самагонны апарат, дзвесце трыццаць літраў самагонкі, а таксама 11420 літраў самагоннай брагі.