МІНСК, 12 сне — Sputnik. Прадстаўнікі беларускай навукі збяруцца на II З'езд вучоных, які пройдзе ў Мінску 12-13 снежня, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 2,5 тысячы чалавек, сярод іх — прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы, краін СНД і сусветных навукова-даследчых арганізацый. Рэгістрацыя дэлегатаў пачалася напярэдадні ў Акадэміі навук.
На працягу двух дзён, пакуль будзе доўжыцца форум, яго ўдзельнікі будуць працаваць у розных секцыях, якія прысвечаныя асноўным напрамкам развіцця навукі. Прымаюць секцыі НАН, БДУ, БНТУ і шэраг іншых вядучых беларускіх ВНУ.
Падчас форуму яго ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з апошнімі дасягненнямі беларускай навукі на выставе, якую арганізавала Беларуская прамысловая палата сумесна з НАН.
Таксама ў рамках з'езду запланаваная прэзентацыя кнігі пра больш за 150 беларускіх навукоўцаў, якія праславілі сваю краіну.
2017 год абвешчаны ў Беларусі Годам навукі. На працягу ўсяго года ў рэспубліцы праходзілі планавыя мерапрыемствы па развіццю айчынных навуковых школ і падтрымцы маладых навукоўцаў. Раней старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў расказаў, што ў Беларусі рыхтуецца ўказ аб павышэнні заробкаў прадстаўнікам навукі.