Інтэрнэт 4G у метро Мінска з'явіцца ў наступным годзе

© Photo : Минский метрополитенСтанцыя метро "Купалаўская"
Станцыя метро Купалаўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць базавых станцый LTE ў наступным годзе плануюць павялічыць амаль у два разы.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Сувязь 4G можа з'явіцца ў сталічным метрапалітэне ўжо ў наступным годзе, заявіў у сераду намеснік гендырэктара кампаніі beCloud Міхаіл Дука.

Работа за комп'ютарам - Sputnik Беларусь
Амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап

Зараз мабільная сетка даступная на станцыях сталічнага метро, аднак на большасці перагонаў паміж станцыямі мабільнай сувяззю скарыстацца не атрымліваецца. Неўзабаве гэта абяцаюць выправіць — і адразу зрабіць пакрыццё 4G.

"Мы працуем над тым, каб пакрыццё LTE было не толькі на станцыях, але і ў перагонах мінскага метрапалітэна. Думаю, у наступным годзе пачнем рэалізацыю гэтага праекта", — заявіў журналістам прадстаўнік beCloud.

Акрамя таго, у 2018 годзе кампанія абяцае ўдвая павялічыць колькасць базавых станцый сеткі LTE.

Чакаецца, што пасля ўвядзення ў эксплуатацыю большай колькасці станцый і павышэння плошчы пакрыцця сеткай 4G высакахуткасны інтэрнэт і якасная мабільная сувязь будуць яшчэ больш даступнымі для беларусаў, у тым ліку ў аддаленых кутках краіны.

Стужка навiн
0