МІНСК, 13 сне — Sputnik. Спецыялісты NASA раюць жыхарам Зямлі ў ноч з 13 на 14 снежня назіраць адзін з найбуйнейшых метэарытных патокаў Гемініды, калі паток дасягне свайго піку.
Гэтаму метэарытнаму патоку ўжо больш за 200 гадоў, але астраномы сцвярджаюць, што ён становіцца толькі ярчэй. Ноччу з серады на чацвер можна будзе назіраць да 60 метэораў за гадзіну.
Спецыялісты раюць сачыць за патокам з дзевяці вечара да паўночы.
У NASA сцвярджаюць, што дадатковых прылад для назірання не трэба — пажадана выехаць за горад, дзе няма штучнага асвятлення, і дазволіць вачам прызвычаіцца да цемры.
У 2011 годзе падчас піку Гемінід можна было назіраць падзенне да 200 метэораў у гадзіну. Часцей за ўсё "зоркі", якія падаюць, — гэта аскепкі лёду і пылу, якія цягнуцца за хвастом каметы. Спецыялісты кажуць, што 2017 год добра падыходзіць для тых, хто любіць назіраць за падобнымі метэарытнымі патокамі.