Новыя "Зорныя войны" выйшлі ў шырокі пракат

© Photo : Disney (2017)Кадр з фільму "Зорныя войны: Апошнія джадаі"
Кадр з фільму Зорныя войны: Апошнія джадаі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На партале Rotten Tomatoes у фільма рэйтынг адабрэння крытыкамі 94% - высокі паказчык для сусветных блокбастараў.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Новы фільм "Зорныя войны: Апошнія джэдаі" выйшаў у шырокі пракат у гэты чацвер, 14 снежня, паведамілі Sputnik кінапракатчыкі.

Абноўленая трылогія "Зорных войнаў" пачала выходзіць у 2015-м — тады быў прадстаўлены фільм "Абуджэнне сілы". Праз год студыя Disney прадставіла спін-оф да серыі, "Ізгой-адзін".

Штурмавікі на прэзентацыі новай стужкі Зорных войнаў - Sputnik Беларусь
"Ізгой-адзін: Зорныя войны" ўзначаліў беларускі пракат

Нарэшце, 14 снежня 2017-га ў пракат выйшаў восьмы эпізод сусвету — "Апошнія джэдаі". У абноўленай трылогіі гэтая карціна лічыцца другой і прама працягне падзеі карціны "Абуджэнне сілы".

Пасля прэм'еры даступныя і першыя водгукі на новыя "Зорныя войны". Напрыклад, на партале Rotten Tomatoes у фільма рэйтынг адабрэння крытыкамі 94% — гэты паказчык досыць высокі для высокабюджэтных блокбастараў.

Ацэнка фільма "Апошнія джэдаі" на IMDb — 8,3, што таксама з'яўляецца нядрэнным паказчыкам. У цэлым першыя водгукі на карціну дастаткова станоўчыя, хоць многія і наракаюць на тое, што ім не хапае ўдзелу стваральніка серыі, Джорджа Лукаса, які прадаў усе правы на "Зорныя вайны" карпарацыі Disney.

Новыя "Зорныя войны" доўжацца 152 хвіліны, узроставай рэйтынг складае 13+. Бюджэт фільма не называецца, аднак, па асобных дадзеных, ён склаў звыш 200 мільёнаў даляраў. Рэжысёрам карціны выступіў Раян Джонсан, які ўдзельнічаў у здымках серыяла "Ва ўсе цяжкія" і фільма "Пятля часу".     

Стужка навiн
0