Партрэт другой жонкі Аляксандра II прададзены на аўкцыёне за 1,3 млн еўра

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкАўкцыён, архіўнае фота
Аўкцыён, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У апошні раз палатно было паказана ў Санкт-Пецярбурзе ў 1913 годзе, з тых часоў яно лічылася зніклым.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Партрэт другой жонкі рускага імператара Аляксандра II Кацярыны Даўгарукавай (княгіні Юр'еўскай) быў прададзены на аўкцыёне ў Швецыі за 13,4 мільёна шведскіх крон (1,34 мільёна еўра).

Як паведамляецца на сайце аўкцыённага дома Stockholms Auktionsverk, таргі былі праведзены ў сераду ў Стакгольме.

Партрэт княгіні Юр'еўскай (Кацярыны Міхайлаўны Даўгарукавай) напісаны ў 1880 годзе Канстанцінам Макоўскім.

У апошні раз яго выстаўлялі ў Санкт-Пецярбурзе ў 1913 годзе. З тых часоў палатно лічылася зніклым.

Стужка навiн
0