МІНСК, 14 сне — Sputnik. Сацыяльная сетка "УКантакце" дазволіла выдаляць адпраўленыя паведамленні і ў сябе, і ў атрымальніка, паведамляе Sputnik.
Не так даўно самая папулярная ў постсавецкіх краінах сацыяльная сетка падала карыстальнікам магчымасць рэдагаваць адпраўленыя паведамленні на працягу некаторага часу пасля адпраўкі.
Ужо ў сярэдзіне снежня "УКантакце" працягнула ўводзіць новыя функцыі. У прыватнасці, з'явілася магчымасць, якую многія доўга чакалі: выдалення паведамленняў пасля адпраўлення — не толькі для адпраўніка, але і для атрымальніка.
Падобнай функцыі карыстальнікі сацыяльнай сеткі чакалі ўжо некалькі гадоў. Шэраг месэнджэраў дазваляюць выдаляць паведамленні да іх прачытання ўжо некалькі гадоў, хоць галоўны канкурэнт "УКанцтакце" — Facebook — такой магчымасці не дае.
Выдаліць паведамленні можна будзе на працягу 24 гадзін пасля адпраўлення. Цяпер новая функцыя даступная толькі ў вэб-версіі сацыяльнай сеткі, а неўзабаве павінна будзе з'явіцца ў мабільных прыкладаннях.
"УКантакце" — дзясяты па папулярнасці сайт у свеце, яго штомесяц наведваюць 2,86 мільярда карыстальнікаў. Узначальвае ён рэйтынгі па наведвальнасці і ў Беларусі.