МІНСК, 14 сне — Sputnik. Лайнер авіякампаніі Airbus намаляваў елку з упрыгожваннямі ў небе над Германіяй, паведаміў партал Flightradar24.
Пасажырскі самалёт Airbus A380 выконваў трэніровачны палёт — ён вылецеў з Гамбурга і вярнуўся ў гэты ж горад.
"Елачны" палёт працягваўся амаль пяць з паловай гадзін.
"Калядны падарунак ад Airbus A380. Калядная елка і вярхушка — самалёт Airbus A380", — гаворыцца ў паведамленні партала ў Twitter.
An early Christmas gif from the @Airbus A380.
— Flightradar24 (@flightradar24) 13 декабря 2017 г.
See how Airbus drew their tree at https://t.co/YQPtQ179tG pic.twitter.com/ah1eBzFGGY
Пілоты розных самалётаў часцяком "малююць" розныя выявы пры трэніровачных палётах. Так, у жніўні бягучага года лайнер Boeing 787 "намаляваў" у ЗША праекцыю рухавіка Rolls Royce.