МІНСК, 14 сне — Sputnik. Выстава "Беларускі кінематограф у кінаплакаце" адкрылася сёння на ВДНГ у павільёне "Рэспубліка Беларусь", паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Экспазіцыя, прадстаўленая Музеем гісторыі беларускага кіно, прымеркаваная да святкавання Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17 снежня. У ёй — 25 рэпрадукцый афіш да вядомых фільмаў, якія аўтары, выказваючы свае асабістыя адносіны да кінастужак, малявалі ўручную", — распавялі ў прэс-службе.
У прадстаўленых на выстаўцы работах — гісторыя беларускага кіно. Тут ёсць і афішы першых айчынных фільмаў: "Палескія Рабінзоны", "Залатыя агні", і іншыя, што захоўваюцца ў музейных фондах.
Выстава будзе доўжыцца да 27 снежня 2017 года.