У МДУ адкрыўся цэнтр беларускай мовы

© Sputnik / Максім Бліноў / Перайсці ў медыябанкБудынак МДУ
Будынак МДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цэнтр беларусістыкі з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. На філалагічным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава адкрыўся Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Каханоўскі: мы гатовыя развіваць сумесную з МДУ падрыхтоўку магістраў

Цэнтр з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Супрацоўнікамі Цэнтра запланаваны разнапланавыя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве.

"Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філолагі філалагічнага факультэта МДУ", — распавялі ў прэс-службе.

Раней на базе МДУ ўпершыню на пачатку лістпада прайшлі Дні гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

"Дні гістарычнага факультэта БДУ, якія ў гэтым годзе ўпершыню прайшлі на базе гістарычнага факультэта МДУ, сталі вынікам шматгадовага супрацоўніцтва паміж факультэтамі і вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі і Расіі", — адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі.

Стужка навiн
0