МІНСК, 14 сне — Sputnik. Праезд у грамадскім транспарце Мінска да ліпеня 2018 года можа падаражэць на пяць капеек, распавёў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў.
Пытанні кошту праезду, а таксама далейшага развіцця сталічнага транспарту былі агучаны ў сераду ў сталічнай мэрыі падчас абмеркавання праекту бюджэту на 2018 год.
"Разлік даходаў зроблены з улікам дзеючага з 1 лістапада тарыфу на праезд і прагназуемае павелічэнне з 1 ліпеня 2018 тарыфу да Br0,65 за адну паездку ў наземным транспарце і Br0,7 — у метро", — цытуе Афанасьева БелТА.
Паводле яго слоў, атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на рашэнне задач па збалансаваным развіцці аўтамабільнага, гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна ў рамках дзяржпраграмы развіцця транспартнага комплексу на 2016-2020 гады.
Акрамя таго, у наступным годзе плануецца закупіць для выкарыстання ў сістэме гарадскога грамадскага транспарту 300 аўтобусаў, 60 электробусаў і адзін састаў для метрапалітэна.
Апошні раз праезд у грамадскім транспарце сталіцы даражэў 1 лістапада. Кошт талончыка і жэтона ў метро павялічылўся на тыя ж пяць капеек да 60 і 65 капеек адпаведна.