Царква: не трэба камерцыялізаваць Раство

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў заклікаюць не ператвараць Раство ў застолле, а пост – у дыету.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Нягледзячы на адрозненне ў датах святкавання Раства ў каталіцкай і праваслаўнай традыцыі, кіраўнікі цэркваў аднолькава падыходзяць да вызначэння сутнасці свята і заклікаюць не ставіцца да яго як да хатняй урачыстасці. 

Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што Раство аднолькава важна для ўсіх людзей, і заўважыў, што сэнс свята не ва ўпрыгожванні дома і пачастунках.

Лідэр гурта Палац Алег Хаменка - Sputnik Беларусь
Алег Хаменка: Каляды – самае светлае беларускае свята

"На зямлю прыйшоў Сын Божы, каб аднавіць саюз чалавека з Богам. Гэта планетарная падзея. Кажучы аб Растве Хрыстовым, часта чуем, што гэта сямейнае свята, але гэта спроба пад добрай падставай адвесці людзей ад галоўнага. Гэта не хатняе свята, Вешчуны з далёкай Персіі прыйшлі ў Віфлеем, каб убачыць месію, і царква заклікае хаця б сімвалічна паўтарыць гэты шлях і прыйсці ў царкву", — распавёў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што прыязджаючы ў ЗША, назіраў, як надпіс "Merry Christmas" сталі заклікаць замяніць на нейтральнае "Happy season", што адцягвае ўвагу ад сапраўднай сутнасці Раства.

Кіраўнік каталіцкай царквы падтрымаў сказанае мітрапалітам і заклікаў не камерцыялізаваць свята Раства.

"Як сказаў уладыка мітрапаліт, адбываецца камерцыялізацыя Раства. Летаніна за падарункамі — гэта ўсё добра, але з вадой выліваем дзіця. Пасля свята ў сэрцах павінен застацца след, застацца ласка. Хрыстос стукае ў нашы дзверы, і ніхто іх не адкрые, толькі мы", — адзначыў Кандрусевіч.

Кандрусевіч распавёў, што розніца ў абрадах каталіцкай і праваслаўнай цэркваў — гэта не розніца ў веры.

"Прадстаўнікі каталіцкай царквы бяруць удзел у святкаванні Божага Нараджэння 25 снежня, прадстаўнікі праваслаўнай — у святкаванні 7 студзеня. Так склалася традыцыя. У вас свята — мы да вас прыедзем, у нас свята — вы да нас", — патлумачыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Каталікі ў дні паста імкнуцца не наведваць забаўляльныя мерапрыемствы, устрымлівацца ад алкаголю і тытуню, а ўпор робяць на духоўны пост. Строгі пост выконваецца па пятніцах і 24 снежня. Праваслаўных мітрапаліт Павел заклікае ў пост "стаяць на варце сваёй душы". Ён таксама адзначыў, што саракадзённы пост з'яўляецца сімвалам таго, як здзяйснялі подзвіг вешчуны на шляху ў Віфлеем.

"Гэта час, калі чалавек павінен думаць аб душы, як мы рыхтуем жыллё да сустрэчы гасцей, павінны рыхтаваць душу да сустрэчы з Хрыстом", — адзначыў мітрапаліт Павел. 

Стужка навiн
0