МІНСК, 15 сне — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца па Беларусі на гэтых выхадных — уначы чакаецца невялікі мароз, днём тэмпература паветра будзе падымацца вышэй за нуль, пройдзе мокры снег, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у пятніцу праз тэрыторыю краіны будуць рухацца атмасферныя франты, якія прынясуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і туманы, ноччу і раніцай тэмпература паветра складзе ад —3 да +2°С, днём месцамі — да +5°С.
"У суботу 16 снежня ноччу надвор'е будуць фармаваць франтальныя раздзелы, днём рэспубліка будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама адзначылі, што ўначы амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, днём — у асобных раёнах, месцамі на дарогах будзе галалёдзіца, у начныя гадзіны тэрмометры пакажуць ад —3 да +3°С, днём — ад —2 да +4°С.
У нядзелю 17 снежня рэспубліка застанецца ў полі паніжанага ціску, у некаторых раёнах краіны чакаецца кароткачасовы снег, месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0..-6°С, днём — ад —3 да +2°С.