"Мадагаскар" у Мінску: у заапарк прыбыў лемур па мянушцы Джуліян

© PixabayКаціны лемур
Каціны лемур - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да самак кацінага лемура з Мінскага заапарка прыбыў самец Джуліян, заатэхнікі разлічваюць, што праз пэўны час звяркі пачнуць даваць патомства.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. На днях у Мінск даставілі самца кацінага лемура з Новасібірскага заапарка, распавялі ў асветніцкім аддзеле ГКПУ "Мінскі заапарк". 

"Новага гадаванца клічуць Джуліян — у гонар персанажа мультфільма "Мадагаскар". Яму зараз 9 месяцаў, ён вельмі актыўны і таварыскі. Мы спадзяемся, што ён вырасце — і нашы лемуры пачнуць даваць патомства", — адзначылі прадстаўнікі заапарка.

Янот у вальеры - Sputnik Беларусь
Янот-паласкун з Санкт-Пецярбурга прыбыў у мінскі заапарк

Да гэтага ў Мінскім заапарку жылі толькі самкі лемура. Самец адрозніваецца ад іх памерам галавы, яркасцю афарбоўкі і формай вачэй — яны ў яго не такія выпуклыя. Па словах заатэхнікаў, лемуры насцярожана і нават агрэсіўна ставяцца да чужынцаў, але самкі адразу прынялі новага суродзіча.

Прыматы з острава Мадагаскар псіхічна ўстойлівыя і лёгка прыстасоўваюцца да новых умоў, яны добра рэагуюць на людзей, таму іх з задавальненнем заводзяць у заапарках. Каціныя лемуры доўга жывуць — да 37 гадоў.

Для таго каб прыцягнуць самку, самцы ладзяць "смярдзючыя баі", змазваючы свае хвасты рэчывам з падпах з моцным непрыемным пахам, і накіроўваюць у бок адзін аднаго.    

Стужка навiн
0