Музычна-тэатральны фестываль "Адкрыццё" пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкДом Масквы ў Мінску
Дом Масквы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі мерапрыемства – выхаванцы тэатральных і музычных студый і школ Мінска, студэнты і моладзевыя музычныя групы.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Першы незалежны моладзевы музычна-тэатральны фестываль "Адкрыццё" пройдзе 15 і 16 снежня ў Мінску ў "Доме Масквы", паведамілі Sputnik у чацвер арганізатары мерапрыемства.

Правядзеннем фестывалю займаюцца Дэпартамент знешнеэканамічных і міжнародных сувязяў Масквы і культурна-дзелавы цэнтр "Дом Масквы ў Мінску".

"Удзельнікі мерапрыемства — выхаванцы тэатральных і музычных студый і школ горада Мінска, студэнты сталічных ВНУ, моладзевыя музычныя групы", — сказалі арганізатары.

Сярод мэтаў фэстывалю "Адкрыццё" — папулярызацыя і развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, рэалізацыя інавацыйных праектаў у сферы тэатральнага і музычнага мастацтва і іншыя.

Па словах суразмоўцаў Sputnik, 15 снежня ў 16:00 у Доме Масквы пройдзе конкурсны тэатральны паказ — кожны заяўлены удзельнік або калектыў пакажа творчую мініяцюру або ўрывак са спектакля. На 16 снежня ў Маладзёжным тэатры эстрады запланаваны канцэрт з удзелам лепшых моладзевых музычных гуртоў і салістаў-вакалістаў.

У склад журы фестывалю ўвайшлі народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак, рэжысёр і прадзюсар Сяргей Кацьер і выкладчык БДАМ Наталля Краснадубская.    

Стужка навiн
0