Японія спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкЖыхары Токіо фатаграфуюцца ля Імператарскага палацу
Жыхары Токіо фатаграфуюцца ля Імператарскага палацу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Максімальны тэрмін дзеяння віз будзе павялічаны з трох да пяці гадоў, а беларусам, якія выязджаюць у Японію за свой кошт, не трэба будзе прадстаўляць гарантыйныя дакументы.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. З 1 студзеня 2018 года Японія спрашчае візавыя патрабаванні для беларусаў, пра гэта паведаміла пасольства Японіі ў Беларусі. 

"З нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Рэспублікай Беларусь былі вызначаны меры па спрашчэнні візавых патрабаванняў для атрымання кароткатэрміновай візы ўладальнікамі звычайных пашпартоў Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя меры ўступаюць у сілу 1 студзеня 2018 года і закліканы паслужыць умацаванню двухбаковых адносін, у тым ліку актывізацыі асабістых кантактаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Офіс Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Мінску - Sputnik Беларусь
Па візу ў Галандыю па-ранейшаму трэба ісці ў нямецкае пасольства

Згодна з новым візавымі патрабаваннямі, з 1 студзеня 2018 года будзе пашыраны круг заяўнікаў, якія маюць права на атрыманне кароткатэрміновых шматразовых віз (тэрмін знаходжання да 90 дзён) з дзелавымі мэтамі, для дзеячаў культурнай і інтэлектуальнай працы. Акрамя гэтага, Японія павялічыла для грамадзян Беларусі максімальны тэрмін дзеяння віз — з трох да пяці гадоў.

"Таксама для заяўнікаў, якія аплачваюць самастойна паездку, ліквідуюцца гарантыйныя дакументы, якія раней былі неабходныя для атрымання кароткатэрміновай візы", — распавялі ў дыппрадстаўніцтве.

Прадстаўнікі пасольства разлічваюць, што гэтыя змены дапамогуць прыцягнуць у краіну бізнесменаў і турыстаў, а таксама павялічаць колькасць паўторных наведванняў Японіі беларусамі.  

Стужка навiн
0