МІНСК, 16 сне — Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала залаты медаль на першым у сезоне этапе Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі.
У гарналыжным цэнтры Secret Garden, дзе праходзілі фінальныя спаборніцтвы ў жанчын, беларуска змагла абыйсці кітаянку Ксю Ментао.
Трэцяе месца — у амерыканкі Эшлі Колдуэл.
Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 беларуская спартсменка Ала Цупер стала сёмай.
Фрыстайлісцы Ганне Гуськовай 25 гадоў, яна майстар спорту міжнароднага класа, пераможца Кубка Еўропы ў агульным заліку сезона 2008-2009 гадоў. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Сочы-2014.