Відэа

Жывапіс у мініяцюры: турэцкі мастак малюе на матылях і зернях

Падпісацца
Мастак Хасан Кале з Турцыі стварае шэдэўры на розных мініяцюрных прадметах. Глядзіце на відэа арт-аб'екты, якія выходзяць з-пад пяра мастака.

Свае шэдэўры Кале стварае на крылах матылькоў, зернях, ракушках, макаронінах і іншых прадметах, якія трапляюцца яму пад руку. Прычым сам мастак адзначае, што маляваць на звычайных палотнах яму не цікава.

Малюнкі мастак робіць пад магутным мікраскопам. Таму і разгледзець іх таксама можна толькі з павелічальным шклом. На выставах яны змяшчаюцца ў спецыяльныя кантэйнеры, якія павялічваюць малюнкі.

У большасці сваёй Кале малюе свой любімы горад — Стамбул, яго вуліцы і славутасці.

Стужка навiн
0