Настаўніца беларускай мовы стала трэцяй на конкурсе "Місіс Свету"

© Photo : Instagram / fraureut Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе "Місіс Свету"
Беларуска заняла трэцяе месца на конкурсе Місіс Свету - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Ёханэсбургу Дар’я Рэут спаборнічала з 35 прыгажунямі з усяго свету і атрымала тытул другой віцэ-місіс.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. Суўласніца брэнда My Muse Vintage і рэдактарка часопіса Famous Дар'я Рэут стала другой віцэ-місіс на конкурсе "Місіс Свету 2017", які днямі прайшоў у Ёханэсбургу (ПАР). Аб гэтым дзяўчына паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.

"Гэта быў насычаны, няпросты час, але такі цікавы і пазнавальны. Я атрымала велізарны досвед, знайшла новых сяброў, пабывала ў новай краіне. Я хачу сказаць усім і кожнаму вялікі дзякуй за падтрымку, я шчаслівая, што мяне атачаюць людзі, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу, людзі з добрымі сэрцамі і адкрытай душой", — падзялілася яна сваімі ўражаннямі з падпісчыкамі.

Публикация от Daria Reut (@fraureut) Дек 16 2017 в 1:37 PST

Дар'я па спецыяльнасці настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе на фестывалі Taste of Minsk яна рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе сем'яў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR. Акрамя актыўнай грамадскай дзейнасці, прыгажуня займаецца спортам, любіць падарожнічаць і добра гатуе.

Удзельніцамі конкурса "Місіс Свету 2017" ў гэтым годзе былі 35 прыгажунь. Лепшай стала прадстаўніца Ганконга, а тытул першай віцэ-місіс атрымала ўдзельніца з Коста-Рыкі. Беларусь, па рашэнні журы, атрымала трэцяе месца.

Стужка навiн
0