Галоўным героем імправізаванай дэгустацыі стаў мясцовы кот, які ў адрозненні ад пераборлівага мужчыны быў не супраць паласавацца беларускімі гасцінцамі.
"Беларуская тушонка заўсёды вызначалася высокай якасцю", — падкрэслівае відэаблогер, але застаецца незадаволены тым, што давялося ўбачыць у бляшанцы. У выніку мужчына невысока ацаніў якасць беларускай прадукцыі.
Самае цікавае, што кот, які падчас здымкаў усімі магчымымі спосабамі стараўся адваяваць кавалак мяса, дабіўся жаданага і з грозным буркатаннем пераканаў расійскага крытыка у адваротным.
"Калі кошка есць, то і нам можна", — рэзюмаваў Grom2033.