Жаночы мас-старт у нядзелю павярнуўся для Крыўко нечаканым другім месцам: паміж францужанкай Жусцін Брэза і немкай Лаўрай Дальмайер. У гэтым біятланістка прызналася журналістам падчас прэс-канферэнцыі.
"Адчувала велізарную стомленасць і марыла проста дабегчы. Потым мне пачалі крычаць, што суперніцы блізка. У думках праслізнула, што магу не ўтрымацца", — распавяла спартсменка, адзначыўшы, што рада таму, што ўсё ж змагла выстаяць перад моцнымі суперніцамі.
Кажучы пра сваю стральбу (сёння Крыўко не дапусціла ніводнага промаху — Sputnik), яна прызналася, што гэта трэцяе па ліку выступленне без промахаў за ўсю кар'еру.
Таксама спартсменка адзначыла, што трэнерам зборнай зноў стаў Альфрэд Эдэр, з якім "нам стала добра і спакойна".
Глядзіце таксама:
Падвойнае шчасце Крыўко: першы подыум і прапанова рукі і сэрца >>