Мінулае не прадаецца: дзіцячы лагер "Зялёнае" зноў не сышоў з малатка

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзіцячы аздараўленчы лагер "Зялёнае"
Дзіцячы аздараўленчы лагер Зялёнае - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Патэнцыйны пакупнік з'явіўся на аўкцыён, але сёння набываць аб'ект не стаў, замежны інвестар чакае зніжэнне кошту, якое можа і не адбыцца.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Аўкцыён па продажы былога аздараўленчага лагера "Зялёнае" сёння зноў не адбыўся, у наступны раз аб'ект выставяць на таргі ўжо ў наступным годзе, паведамілі Sputnik ў Мінскім гарадскім тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці.

Дзіцячы аздараўленчы лагер Зялёнае - Sputnik Беларусь
Фота
Прадаецца піянерская спадчына: экскурсія па лагеры "Зялёнае"

"Сёння гэтае месца мы не купім. Інвестар сказаў, што мы будзем чакаць зніжэння кошту. Яго не зусім задавальняюць умовы", — адразу заявіў прадстаўнік патэнцыйнага пакупніка. Паводле ацэнак інвестара, да кошту пакупкі варта дадаць яшчэ 7-8 мільёнаў, якія сыдуць на прывядзенне аб'екта ў належны выгляд.

Аднак прадстаўнікі Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці адзначылі, што былы дзіцячы лагер менш каштаваць не будзе: з 1 студзеня адбудзецца пераацэнка аб'екта, і яго кошт, хутчэй за ўсё, павялічыцца.

Умовы куплі інвестар палічыў досыць жорсткімі: на працягу пяці гадоў з моманта ўвядзення ў эксплуатацыю былы дзіцячы лагер павінны будзе выкарыстоўвацца як фізкультурна-аздараўленчы, спартыўны або рэкрэацыйны аб'ект. Акрамя таго, інвестару адразу ж давядзецца прывесці ў парадак тэрыторыю і толькі потым ажыццяўляць праектна-пошукавыя работы з праходжаннем экспертызы і пачынаць будаўніцтва.

Былы аздараўленчы лагер "Зялёнае" цяпер уяўляе сабой некалькі закінутых будынкаў і каля 4,5 гектараў сасновага бору пад Мінскам. Яго ўжо спрабавалі прадаць на аўкцыёне 17 лістапада 2017 года, але яго першапачатковы кошт амаль у 300 тысяч долараў распужаў патэнцыйных пакупнікоў. Дакладная дата наступных таргоў пакуль не вядомая, але яны сапраўды адбудуцца ўжо ў наступным годзе.

Стужка навiн
0