МІНСК, 18 сне — Sputnik. Традыцыйны расійска-беларускі маладзёжны форум пройдзе ў Маскве з 18 па 21 снежня, яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі моладзевых арганізацый дзвюх краін.
У бягучым годзе чакаецца насычаная праграма форуму: трэнінгі, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі і праца па тэматычных секцыях.
Таксама запланавана наведванне Маскоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, які з'яўляецца міжнародным партнёрам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паміж ВНУ дзейнічае пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве і акадэмічных абменах.
Удзельнічаць у маладзёжным форуме будуць грамадскія дзеячы дзвюх краін, якія займаюцца развіццём міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і грамадскай дыпламатыі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.