МІНСК, 19 сне — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі на аўторак, 19 снежня, сіноптыкі праз снегапады і завеі, якія будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Асабліва складанай сітуацыя прагназуецца па паўднёва-ўсходніх раёнах краіны.
Ноччу і раніцай у Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдуць моцныя завеі з парывістым ветрам. На дарогах чакаецца галалёд, кіроўцаў просяць улічваць асаблівасці ўмоў надвор'я пры планаванні маршрутаў і часу іх пераадолення.
Сярэдняя тэмпература днём чакаецца ў раёне ад 0°C да —5°C. Да сярэдзіны тыдня ў Беларусі яшчэ больш пахаладае. Уначы чакаюцца маразы да —11°C.