Відэа

Прадстаўлены трэйлер новага фільма Пітэра Джэксана

Падпісацца
Новая карціна ад стваральніка экранізацыі "Уладара пярсцёнкаў" выйдзе на вялікія экраны напрыканцы 2018-га. Глядзіце першы дубляваны трэйлер фільма "Хронікі драпежных гарадоў" на Sputnik.

"Хронікі драпежных гарадоў" — новы фантастычны фільм, які прадзюсуе аўтар фільмаў пра "Уладара пярсцёнкаў" і "Кінг-Конга" Пітэр Джэксан.

Выйдзе фільм "Хронікі драпежных гарадоў" 18 снежня 2018-га. Першы трэйлер фантастычнага блокбастара прадставілі ўжо за год да прэм'еры фільма і паспелі здубляваць на рускую мову.

Стваральнікі карціны не раскрываюць падрабязнасці сюжэту, аднак вядома, што дзеянне адбываецца ў постапакаліптычным свеце пасля "шасцідзесяціхвіліннай вайны". Мяркуецца, што пасля разбуральнай вайны гарады сталі перасоўвацца і паглынаць адзін аднаго ў барацьбе за рэсурсы.

Рэжысёрам "Хронік драпежных гарадоў" выступіў Крысціян Рыверс, які раней здымаў "Некалькі хвілін пасля поўначы" і выконваў эпізадычныя ролі ў фільмах самага Пітэра Джэксана. Главые ролі выконваюць Роберт Шыэн і Гера Хілмарсдоцір.

Стужка навiн
0