Дацкі комік і музыка Клаўс Пільгор, вядомы ў інтэрнэце як Chili Klaus, вядзе відэаблог ужо некалькі гадоў. "Перац-прывід" ужо станавіўся "героем" яго блока — тады ён правяраў, ці магчыма пасля яго спяваць.
Калі Chili Klaus зразумеў, што з "перцам-невідзімкам" — адным з самых пякучых гатункаў гэтага плода — спяваць магчыма, ён вырашыў пайсці далей: накарміў ім дзіцячы хор і папрасіў выканаць калядную песню.
Маладыя артысты з Herning Boys Choir працягнулі спяваць і пасля перцу; аднак некаторыя перарывалі выкананне і моршчыліся, што і было зафіксавана камерамі.
Глядзіце відэа цікавага эксперыменту на Sputnik.