Вэб-камеру ўсталявалі ў Чырвоным Бары, каб назіраць за аленямі

© AP / Sergei GritsАлень у беларускім лесе
Алень у беларускім лесе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камеру спецыяльна ўсталявалі ў адным з самых аддаленых куткоў паляўнічай гаспадаркі, каб інтэрнэт-карыстальнікі змаглі паназіраць за жывёламі "Чырвонага Бору" і днём.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Вэб-камера была ўсталяваная на подкормачнай пляцоўцы ў паляўнічай гаспадарцы "Чырвоны Бор" - зараз усё жадаючыя ў рэжыме анлайн змогуць паназіраць за дзікімі жывёламі, паведаміў партал WildLife.

"Цяпер за аленямі, ланямі і казулямі можна кругласутачна назіраць у рэжыме рэальнага часу", - гаворыцца ў паведамленні.

Як правіла, дзікія жывёлы праяўляюць найбольшую актыўнасць у прыцемках і ноччу, таму камера абсталявана інфрачырвонай падсветкай, якая дазволіць глядзець трансляцыю і ў цёмны час сутак.

Паводле інфармацыі партала, камеру спецыяльна ўсталявалі ў адным з самых аддаленых куткоў паляўнічай гаспадаркі, каб інтэрнэт-карыстальнікі змаглі паназіраць за жывёламі "Чырвонага Бору" і днём.

Стужка навiн
0