Фільм "Джуманджы: кліч джунгляў" выйшаў у шырокі пракат

© Photo : Sony (2017)Кадр з фільма "Джуманджы: кліч джунгляў" (2017)
Кадр з фільма Джуманджы: кліч джунгляў (2017) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шматлікія крытыкі высока ацанілі гумар і акцёрскі склад новага "Джуманджы", аднак скептычна паставіліся да самога сюжэту.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Фантастычны фільм "Джуманджы: кліч джунгляў" выходзіць у шырокі пракат з 21 снежня, паведамілі Sputnik кінадыстрыб'ютары.

Тэлевізар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Песні, скокі і "Іронія лёсу": што пакажуць тэлеканалы на Новы год

"Кліч джунгляў" — арыгінальны рэмейк легендарнага фільма "Джуманджы" 1995 года з Робінам Уіл'ямсам у галоўнай ролі. У новай карціне замест настольнай гульні героі трапляюць у прыстаўку і мяняюцца вобразамі з выдуманымі персанажамі.

У чацвер, 21 снежня "Джуманджы: кліч джунгляў" выйшаў у шырокі пракат — яго будуць паказваць да сярэдзіны студзеня ў большасці беларускіх кінатэатраў. Амерыканскія гледачы ўжо мелі магчымасць ацаніць фантастычны фільм тыднем раней.

Ужо ёсць і першыя водгукі на карціну. Так, рэйтынг "свежасці" ад кінакрытыкаў на партале Rotten Tomatoes складае 79%, а гледачы ацанілі новы фільм "Джуманджы" вышэй — на 87%. Ацэнкі стужкі на IMDb некалькі ніжэй — 6,9 бала з дзесяці.

Зрэшты, многія крытыкі і гледачы стужку хваляць: як акцёрскі састаў, так і гумар новага "Джуманджы". Сярод слабых бакоў называюць сцэнар і сюжэт у цэлым, аднак многія прызнаюць: атрымаць задавальненне ад камедыйнай фантастыкі можна.

Галоўныя ролі ў новым "Джуманджы" выканалі Дуэйн "Скала" Джонсан, Кэвін Харт, Джэк Блэк і Карэн Гілан. Рэжысёрам карціны выступіў Джэйк Кэздан.

Стужка навiн
0