"Паўночнае ззянне" ў Віцебску: як паверыць у цуд і падарыць яго астатнім

© Sputnik / Павел ВурЯрмарка хэнд-мэйда ў Віцебску
Ярмарка хэнд-мэйда ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Незвычайны кірмаш віцебскіх майстроў хэндмэйда сабраў вялікую колькасць гасцей і ўдзельнікаў.

Майстар-класы, аквагрым, музыка, розныя вырабы ручной работы — усё гэта можна было ўбачыць на творчым маркеце ў Віцебску. Як выбраць крэатыўны падарунак і знайсці сваё хобі, спрабаваў разабрацца карэспандэнт Sputnik Павел Вур.

Пакуль Віцебск рыхтуецца да святкавання Новага года, у арт-прасторы VZAP ужо прайшоў чарговы калядны handmade-маркет "Паўночнае ззянне". Дзякуючы сваёй незвычайнай атмасферы гэта падзея заўсёды выклікае зацікаўленасць жыхароў і гасцей горада. У гэты раз на кірмашы свае работы прадставілі больш за дзесятак лепшых майстроў Віцебска. Аўтарскія цацкі, паштоўкі, дызайнерскія аксэсуары, мноства арыгінальных падарункаў для інтэр'еру і прыемных дробязяў — кожная работа па-свойму ўнікальная, паколькі стваралася ўручную. Нягледзячы на тое, што многія вырабы прапаноўваліся ў адзіным экзэмпляры, набыць іх можна было адносна нядорага.

Шэсце Дзедаў Марозаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Галоўны Дзед Мароз Беларусі праедзе па праспекце Незалежнасці на трактары

"Прыходзім сюды ўсёй сям'ёй ужо не ў першы раз. Столькі арыгінальных рэчаў, што вочы разбягаюцца. Хочам да святаў купіць утульныя навагоднія ўпрыгажэнні і падарункі. І я ўпэўненая, што менавіта тут мы іх і знойдзем", — падзялілася сваімі ўражаннямі віцябчанка Наталля Пазняк.

Выстава-кірмаш у арт-прасторы праходзіць не першы раз. Такія імправізаваныя творчыя сустрэчы сталі добрай традыцыяй, і з кожным разам майстроў, якія жадаюць прадставіць свае працы, становіцца ўсё больш.

"Мы пастаянна імкнемся радаваць пакупнікоў незвычайнымі навінкамі. Сёння гэта ўпрыгажэнні ў стылі боха-шык і этніка, мноства драўляных скрыначак, падносаў для сняданку, арыгінальных кашпо і скрынь. Такі handmade-маркет — выдатная магчымасць падзяліцца сваёй творчасцю, пагутарыць з іншымі рамеснікамі і паказаць свае работы людзям", — распавяла майстар Ірына Фёдарава.

У рамках адукацыйнай часткі на кірмашы былі праведзены бясплатныя майстар-класы: "Духмяныя паштоўкі", "Сам сабе Browmaster" і прадэманстраваны спосабы вырабу бурлівых шароў для ванны. Для тых, хто хацеў прыняць удзел у майстар-класах, быў адкрыты папярэдні запіс у сацыяльных сетках. Па словах арганізатараў, яны былі вымушаныя звярнуцца да гэтага, таму што вельмі многія хацелі паўдзельнічаць у семінарах.

"Мы з дачкой паспелі на кірмашы купіць падарункі да святаў і навучыліся ў мастака па роспісу хной Вольгі Івановай рабіць паштоўкі з навагоднім водарам. Майстар-клас — выдатны, тым больш, бясплатны. Мне здаецца, было аднолькава цікава і дарослым, і дзецям", — адзначыла мама пяцігадовай Лізы.

© Sputnik / Павел ВурДзеці на кірмашы
Дети на ярмарке хендмейда - Sputnik Беларусь
Дзеці на кірмашы

Калядны кірмаш не абыйшоўся без цудаў. Паверыць у казку і акунуцца ў святочную пераднавагоднюю атмасферу малышам і падлеткам дапамагалі навучэнцы каледжа мастацтваў, школы танца "Менада" пад кіраўніцтвам харэографа Анастасіі Махавай і дзіцячы тэатр "Эцюд".

© Sputnik / Павел ВурНа кірмашы быў шырокі выбар на любы густ
На ярмарке был  представлен огромный выбор изделий различной формы и текстуры - Sputnik Беларусь
На кірмашы быў шырокі выбар на любы густ

Дарэчы, наступны творчы кірмаш ўжо не за гарамі. Такія handmade-маркеты праходзяць у Віцебску кожны новы сезон, г. зн. мінімум чатыры разы на год, а то і больш. Незвычайнае мерапрыемства, якое яшчэ год таму збірала толькі пару дзесяткаў чалавек, у гэтым годзе стала папулярнай моднай падзеяй горада.

Стужка навiн
0