МІНСК, 21 сне — Sputnik. Конкурс оперных вакалістаў завяршыўся ў Мінску. За Гран-пры міжнароднага конкурсу, які праводзіцца напярэдадні Калядаў ужо чацвёрты раз, змагаліся 111 удзельнікаў з 16 краін.
У другі тур прайшлі толькі 30 чалавек, а ў фінале аказалася 10 выканаўцаў.
Традыцыйна больш за ўсё ўдзельнікаў было з Расіі, Беларусі і Украіны. Акрамя таго, удзел у конкурсе прынялі спевакі з Грузіі, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, ЗША, Германіі, Канады, Малдовы, Латвіі, Кітая, Азербайджана, Францыі, Эстоніі.

Фінальны гала-канцэрт конкурсу прайшоў 20 снежня, акрамя лаўрэатаў у ім прымалі ўдзел зоркі беларускай оперы.
Галоўны прыз і Гран-пры конкурсу дастаўся басу з Арменіі Саргісу Бажбеўк-Мелікяну. Лаўрэатам I прэміі стаў Сяргей Кайдалаў з Расіі, абладальнік барытона. Другую прэмію падзялілі паміж сабой два сапрана: спявачка з Беларусі Марыя Галкіна і Ксенія Бахрытдзінава з Украіны.

Трэцяе месца ўзялі тэнар Аляксандр Гелах з Беларусі і барытон Канстанцін Сучкоў з Расіі. Прыз глядацкіх сімпатый і заахвочвальную прэмію атрымала беларуска Маргарыта Ляўчук — уладальніца лірычнага сапрана.
Заахвочвальнай прэміяй таксама ўзнагародзілі спявачку з Францыі сапрана Элен Карпанц'е.
22 снежня лаўрэаты конкурсу прымуць удзел у грандыёзным гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які завяршыць Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.