МІНСК, 21 сне — Sputnik. Каталіцкія скаўты ўрачыста даставілі Віфлеемскі агонь з Гродна ў Мінск, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве.
Прыбыццё ў рэспубліку агню з Ізраіля — штогадовая акцыя, прымеркаваная да свята Нараджэння Хрыстовага. Агонь, запалены ад размешчанай у базыліцы Нараджэння Хрыста негасімай лампады, у рэспубліку дастаўляюць у канцы снежня з Польшчы.
Агонь прыбыў напярэдадні ў Беларусь, і спачатку яго прывезлі ў касцёл святога Францыска Ксаверыя ў Гродне, а ўжо ў сераду скаўты прывезлі яго ў Мінск.
У беларускай сталіцы Віфлеемскі агонь будзе знаходзіцца да 23 снежня, яго часціцы скаўты па традыцыі правязуць па ўсёй рэспубліцы на працягу некалькіх дзён.