Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы "Еўрабачання" прымаюцца да 26 снежня

© Photo : Thomas Hanses (EBU)Галоўны прыз конкурсу "Еўрабачанне"
Галоўны прыз конкурсу Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Да 14 студзеня журы вызначыць выканаўцаў, якія будуць змагацца за права прадстаўляць нашу краіну на музычным форуме ў Лісабоне.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Заяўкі для ўдзелу ў нацыянальным адборы на конкурс "Еўрабачанне 2018" прымаюцца да 26 снежня ўключна. Аб гэтым Sputnik паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Спявак Філіп Кіркораў - Sputnik Беларусь
Кіркораў будзе рыхтаваць беларускага прадстаўніка на "Еўрабачанне"

Ужо зараз можна казаць, што змагацца за права прадстаўляць Беларусь на тэлевізійным музычным форуме ў Лісабоне (Партугалія) у мае 2018 года будуць не толькі беларускія артысты, але і ўдзельнікі з іншых краін. Па вопыце мінулых гадоў, больш за ўсё заявак арганізатары плануюць атрымаць у апошнія дні прыёму.

Журы вызначыць не больш пятнаццаці выканаўцаў-фіналістаў да 14 студзеня. Да гэтага часу пройдзе адкрытае праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў.

Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляе арганізацыю нацыянальнага адбора і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да "Еўрабачання 2018" як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне 2018".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі