МІНСК, 23 сне — Sputnik. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ абвясціў набор жадаючых навучыцца працаваць з сучаснымі крыптавалютамі і традыцыйнымі інвестыцыйнымі інструментамі. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйнай старонцы Інстытута ў "Фэйсбуку".
Атрымаць веды па крыптаэканоміцы студэнты змогуць у рамках праграмы перападрыхтоўкі на базе вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Аперацыі з каштоўнымі паперамі" на кафедры "Арганізацыі і аналізу прадпрымальніцкіх працэсаў".
На спецыялізацыі "Крыптавалюты і дэрыватывы" студэнты будуць вывучаць аперацыі з крыптавалютамі, з ф'ючарсамі крыптавалют і выкарыстанне тэхналогіі блокчэйн.
Падрабязнасцей пра курс і выкладчыкаў пакуль няма. Вядома только, што тэрмін навучання складзе 1 год і 8 месяцаў і пачнецца ў сакавіку.