У Брэсцкай крэпасці з парахавога склепа зрабілі музей

© Sputnik / Дмитрий БосакМузейны аб'ект Брэсцкай крэпасці
Музейны аб'ект Брэсцкай крэпасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У парахавым склепе на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці аднавілі атмасферу армейскага клуба даваенных гадоў.

БРЭСТ, 23 сне — Sputnik. У перспектыве ў новым музейным аб'екце Брэсцкай крэпасці будуць паказваць даваенныя фільмы, а таксама ставіць тэатральныя пастаноўкі, паведаміў Sputnik дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк.

© Sputnik / Дмитрий БосакАфармленнем музейнага аб"екта займаліся работнікі мінскага Мастацкага камбіната
Оформлением музейного объекта занимались работники минского Художественного комбината - Sputnik Беларусь
Афармленнем музейнага аб"екта займаліся работнікі мінскага Мастацкага камбіната

Армейскі клуб складаецца з адной залы, якая ўключае ў сябе зону з буфетам, "ленінскі пакой", актавую залу і клубную сцэну. Наведвальнікі музея таксама могуць прайсці па бакавых хадах парахавога склепа і даведацца, што ўяўляў сабой фартыфікацыйны аб'ект раней.

© Sputnik / Дмитрий БосакІнсталяцыя з гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці
Инсталляция из истории обороны Брестской крепости - Sputnik Беларусь
Інсталяцыя з гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці

За сцэнай знаходзіцца інсталяцыя з гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці, якая паказвае, як хаваліся сем'і камандзіраў і параненыя байцы.

"Сапраўды, у парахавым склепе на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў 1939-1941 гады знаходзіўся клуб 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна. Вельмі даўно ў нас былі такія планы, каб адкрыць гэты аб'ект, паказаць не проста парахавы склеп, а тую атмасферу, у якой знаходзіліся чырвонаармейцы, камандзіры, сем'і камандзіраў напярэдадні вайны. Яны жылі звычайным спакойным мірным жыццём. Мы хочам, каб нашы наведвальнікі, прыйшоўшы ў Брэсцкую крэпасць, разам з іншымі музейнымі аб'ектамі абавязкова наведалі наш Армейскі клуб ", — распавёў Рыгор Бысюк.

© Sputnik / Дмитрий БосакНадпіс, які захаваўся на сцяне парахавога склепа
Сохранившаяся надпись на стене порохового погреба - Sputnik Беларусь
Надпіс, які захаваўся на сцяне парахавога склепа

Музей стварылі як на бюджэтныя, так і на пазабюджэтныя сродкі. Падтрымку ў суме 100 тысяч беларускіх рублёў аказала ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

"Акрамя экспанатаў, стэндаў, выстаў і гэтак далей, трэба было стварыць і пэўны мікраклімат, таму патрэбныя былі кандыцыянеры, сістэмы асвятлення", — дадаў дырэктар мемарыяла "Брэсцкая крэпасць".

© Sputnik / Дмитрий БосакРэчы ваеннага часу
Предметы военного времени - Sputnik Беларусь
Рэчы ваеннага часу

Афармленнем музейнага аб'екта займаліся супрацоўнікі мінскага Мастацкага камбіната.

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя гады на тэрыторыі комплексу з'явяцца тры новыя музеі. У 2018 годзе плануецца адкрыць музей у паўбашні паўднёва-ўсходняй казармы, у 2019-м — стварыць экспазіцыю "Абарона Ўсходняга форту", а да 2020 — абнавіць музей "Пяты форт".

© Sputnik / Дмитрий БосакМузей стварылі як на бюджэтныя, так і на пазабюджэтныя сродкі
Музей создали как на бюджетные, так и на небюджетные средства - Sputnik Беларусь
Музей стварылі як на бюджэтныя, так і на пазабюджэтныя сродкі

Грошы на гэтыя мэты — больш за 5 мільёнаў долараў — паступяць з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Праект таксама прадугледжвае капітальны рамонт маста праз Мухавец, дахаў паўднёвай казармы, паўднёва-заходняй казармы, капітальны рамонт і кансервацыю руін 333-га стралковага палка, Белага палаца, інжынернага кіравання, Холмскай брамы і іншыя работы.

Стужка навiн
0