Радыё

Арлоў: як літара "Ў" стала персанажам навагодняй казкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі музыка і прадзюсар Раман Арлоў
Беларускі музыка і прадзюсар Раман Арлоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі музыка і прадзюсар Раман Арлоў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра свой новы музычна-тэатральны праект для маленькіх гледачоў, які можна ўбачыць на сцэне падчас калядных і навагодніх святаў.
Арлоў: як літара "Ў" стала персанажам навагодняй казкі

На жаль, большасць навагодніх імпрэз для маленькіх гледачоў, якія зараз можна ўбачыць на тэатральных афішах, заснаваны на сюжэтах, запазычаных з Захаду альбо Усходу. Даволі цяжка знайсці што-небудзь з беларускімі героямі ці з беларускай традыцыяй. Гэтую тэндэнцыю ўзяўся выправіць беларускі артыст і музыка, вядомы публіцы па ўдзелу ў гуртах "Буржуазія", "J:Морс", стваральнік праекту "У Нескладовае", аўтар мюзікла "Чарадзей" Раман Арлоў.

Старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў - Sputnik Беларусь
Радыё
Дудараў: калі бачыш толькі экперыменты, здзіўляешся, дзе ж тут тэатр

"Яшчэ тры гады таму я распрацаваў навагоднюю пастаноўку для Белдзяржцырка. А сёлета мы паглядзелі з калегам, што толькі ў ТЮГу ёсць пастаноўка на беларускай мове, але і там не зусім беларускі персанаж у якасці галоўнага — Кікімара. Таму я выцягнуў Жыжэля, Зюзю, Лёлю. І літару "Ў" таксама зрабілі персанажам", — распавядае Арлоў.

Падзеі адбываюцца ў Чароўным лесе, дзе галоўныя персанажы — дзеці Яська і Янінка — мусяць знайсці літару "Ў", якая згубілася ў гушчары. А Жыжэль, Лёля, Зюзя ды іншыя беларускія міфалагічныя персанажы ім спярша перашкаджаюць, а потым дапамагаюць. Дзецям патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні і сабраць чароўныя літары ў слове "Надыйшоў". Але асабліва цяжка будзе знайсці апошнюю літару — Ў. Пакуль яна не будзе знойдзена, Новы год і Каляды не наступяць.

Спектаклі "Як У Нескладовае каляды ўратавала" пройдуць 30 снежня і 4 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады.

Размову з Раманам Арловым слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0