Лукашэнка павялічыў бязвіз для Брэста і Гродна да 10 дзён

© Sputnik Дмитрий БосакЧыгуначны вакзал у Брэсце
Чыгуначны вакзал у Брэсце - Sputnik Беларусь
Павялічваецца і колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду ў рэспубліку турыстаў з-за мяжы.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падоўжыў тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі турызм: чаканні - аптымістычныя - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларускі турызм: чаканні - аптымістычныя

Акрамя дзеючага з першай паловы 2017-га дазволу на пяцідзённы бязвізавы ўезд у Беларусі праз нацыянальны аэрапорт, маглі турысты трапляць без дадатковых дакументаў таксама на Аўгустоўскі канал (на тэрмін да 5 сутак) і ў Белавежскую пушчу (на тэрмін да 3 сутак).

У канцы мінулага тыдня беларускія чыноўнікі анансавалі павелічэнне тэрміну бязвізавага знаходжання ў Гродне і Брэсце. Ужо 26 снежня прэзідэнт падпісаў указ і працягнуў тэрміны да дзесяці дзён.

"Згодна з дакументам, на тэрыторыях Брэста і Брэсцкай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду ў турыстычных мэтах у Беларусь замежных грамадзян за кошт пунктаў пропуску, размешчаных на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах", — паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Чырвоны касцёл - Sputnik Беларусь
Мінск трапіў у топ-30 месцаў The Times, дзе можна выдатна адпачыць

Акрамя павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання, таксама пашыраныя і тэрыторыі для часовага знаходжання замежных турыстаў.

Напрыклад, наведвальнікам Аўгустоўскага канала дазволяць наведваць Гродна і Гродзенскі раён, а з Белавежскай пушчы — у Брэст, а таксама Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі раёны.

"Пры гэтым для наведвання Аўгустоўскага канала або турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежным грамадзянам варта мець пры сабе сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які дае права на індывідуальнае або групавое наведванне адпаведнай тэрыторыі", — дадалі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Падобны парадак уезду распаўсюджваецца на грамадзян 77 дзяржаў. Указ уступіць у сілу ўжо з 1 студзеня 2018-га.

Раней Белавежскую пушчу наведваць без візы замежнікі маглі ў тэрмін да трох сутак, Аўгустоўскі канал — да пяці.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі