Мінскае "Дынама" "ўсухую" прайграла на выездзе чэлябінскаму "Трактару"

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкГульцы ХК "Трактар" радуюцца перамозе ў матчы
Гульцы ХК Трактар радуюцца перамозе ў матчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні матч пераднавагодняга выязнога тура "дынамаўцаў" у КХЛ скончыўся з лікам 2:0 на карысць суперніка.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" прайграў у чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі ў гасцях чэлябінскаму "Трактару" з лікам 2:0.

Брамнік клуба СКА - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" выйграла ў СКА па булітах у матчы КХЛ

"Трактар" размачыў лік на 13-й хвіліне першага перыяду, шайбу забіў былы гулец мінскага "Дынама" Нік Бэйлен: кінуў ад борта, а шайба рыкашэтам ад Арцёма Волкава трапіла ў вароты. Другі гол чэлябінцы забілі ўжо ў канцы сустрэчы ў пустыя вароты "дынамаўцаў" — узяцце варот аформіў Лінус Відэль, калі мінскі галкіпер саступіў месца на лёдзе шостаму гульцу.

Матч праходзіў на роўных, каманды нанеслі больш за 30 кідкоў у створ варот, але галкіперы каманд Юнас Энрот і Павел Францоўз з поспехам адбівалі атакі супернікаў. У абедзвюх каманд было некалькі спробаў забіць у большасці, але яны так і не ўвянчаліся поспехам.

У пятніцу 29 снежня "Дынама" згуляе хатні матч з піцерскім СКА. У дадзены момант мінская каманда адстае ад зоны плэй-оф на шэсць ачкоў. Да канца асноўнага сезону засталося ўсяго 11 гульняў.

Стужка навiн
0