Відэа

Пінгвінаў у кітайскім заапарку апранулі ў касцюмы Санта Клаўсаў

Падпісацца
З нагоды Раства пінгвіны ў заапарку горада Харбін паўсталі перад наведвальнікамі ў выглядзе маленькіх Санта Клаўсаў. Пераканацца ў тым, што гэта выглядае вельмі міла, можна, паглядзеўшы відэа.

25 снежня ў гонар святаў у заапарку кітайскага горада Харбін супрацоўнікі апранулі пінгвінаў у чырвоныя плашчы з каўпачкамі, каб птушкі сталі падобныя на міні Санта Клаўсаў. Наведвальнікаў заапарка, асабліва дзяцей, мілыя пінгвіны прывялі ў сапраўднае захапленне. Акрамя таго, маленькім гасцям дазволілі прагуляцца разам са святочнымі птушкамі вакол нядаўна пабудаванага для іх Mini Snow Town.

Санта Клаўс адкрыў сваю рэзідэнцыю ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Санта Клаўс адкрыў сваю рэзідэнцыю ў Мінску

Мяркуючы па відэароліку, пінгвінам амаль не перашкаджаюць іх святочныя касцюмы. Яны вольна перамяшчаюцца і паводзяць сябе спакойна. Праўда, аднаму пінгвіну каўпачок споўз на вочы, і ён ледзь не ўпаў, але супрацоўнікі заапарка хутка адрэагавалі і дапамаглі яму.

У заапарку адзначылі, што апранулі птушак для таго, каб стварыць для людзей святочны настрой.

Стужка навiн
0