МІНСК, 26 сне — Sputnik. Анамальна цёплымі выдаліся каталіцкія Каляды ў Брэсце. 25 снежня паветра тут прагрэлася да 9,1°C. Цяперашні рэкорд пабіў папярэдні, зафіксаваны ў 1980 годзе. Тады паветра ў Брэсце прагрэлася да 8,2 градуса вышэй за нуль, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Адначасова пагодны рэкорд быў усталяваны і ў Пінску — там таксама быў зафіксаваны тэмпературны максімум у +9,1°C.
"Сярэднесутачная тэмпература паветра за 25 снежня вагалася ад —2 °С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе краіны, што на 3-11°С вышэй за кліматычную норму", — паведамілі ў Белгідрамеце.
Сёння днём па Беларусі будзе ад +1 да +7°С, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, парывісты.