МІНСК, 27 сне — Sputnik. Моцныя туманы чакаюцца ў Беларусі ўвечары ў сераду 27 снежня і ўначы 28 снежня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Пацяпленне прыйшло ў Беларусь у канцы мінулага тыдня: месцамі слупкі тэрмометраў падняліся вышэй за адзнаку +6°С.
"Туманы ў сераду 27 снежня распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску", — сказалі ў Гідрамеце.
Сіноптыкі таксама папярэдзілі, што неспрыяльныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў краіне ўначы і раніцай чацвярга 28 снежня. У сувязі з гэтым у краіне быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Паводле інфармацыі Гідрамета, бачнасць на дарогах рэспублікі ў тумане будзе складаць ад 100 да 500 метраў.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца, у выпадку калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.