МІНСК, 27 сне — Sputnik. Беларуска Ванэса Каладзінская прызнана лепшай спартсменкай года ў жаночай барацьбе па версіі Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту (UWW), паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінспорту Беларусі.
Лепшым у барацьбе вольнай прызнаны Джордан Барроуз (ЗША), у барацьбе грэка-рымскай — Франк Штэблер (Германія).
У гэтым годзе беларуская спартсменка заваявала залаты медаль на жнівеньскім чэмпіянаце свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы. Перамога дазволіла ёй стаць двухкратнай чэмпіёнкай планеты. Першы раз яна атрымала ганаровы тытул у 2012 годзе, пасля артымання першага месца на на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.