МУС напярэдадні Новага года пераходзіць на ўзмоцнены варыянт службы

© Sputnik / Виктор ТолочкоНавагоднія агні Мінска
Навагоднія агні Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя міліцыі ў святочныя дні ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць медыкі і ратавальнікі.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Асабісты састаў беларускай міліцыі напярэдадні Новага года пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы, паведаміў журналістам у сераду начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Дзмітрый Кур'ян.

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Планы на Новы год у Мінску: куды пайсці дзецям у апошнія дні 2017 года

У Беларусі на гэтым тыдні будуць "доўгія" навагоднія выхадныя — з 30 снежня па 2 студзеня.

"З 31 снежня па 2 студзеня міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме", — сказаў Кур'ян.

Паводле яго слоў, у гэтыя суткі ў МУС, УУС, РУУС будуць працаваць аператыўна-сітуацыйныя штабы.

Акрамя таго, у месцах правядзення святочных гулянняў будзе арганізаваны прапускны рэжым, а напярэдадні месца правядзення мерапрыемстваў абследуюць сапёры.

Пра антытэрарыстычныя меры

Тэлевізар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Песні, скокі і "Іронія лёсу": што пакажуць тэлеканалы на Новы год

Кур'ян таксама адзначыў, што пры ахове правапарадку падчас святочных дзён беларуская міліцыя выкарыстоўвае міжнародны вопыт.

"Прааналізаваўшы тэрарыстычныя акты, якія былі здзейснены ў шэрагу еўрапейскіх краін, вырашана абмежаваць рух грузавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў і прыняць меры па блакіроўцы пад'ездаў да тэрыторый правядзення масавых мерапрыемстваў", — падкрэсліў начальнік упраўлення.

Паводле яго слоў, будуць узмоцнена ахоўвацца аб'екты грамадскага харчавання і транспартнай інфраструктуры, культурна-забаўляльныя ўстановы, гіпермаркеты і гандлёвыя цэнтры.

Пра петарды

Закранаючы пытанні выкарыстання і распаўсюджвання піратэхнікі, прадстаўнік МУС адзначыў, што ў гэтым сезоне выяўлена больш за 360 фактаў незаконнага продажу петард і феерверкаў.

"Ужо канфіскавана амаль тры мільёны адзінак піратэхнікі", — сказаў Кур'ян, удакладніўшы, што ўжо складзена больш за 200 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пра ДАІ

Навагодні падарунак - Sputnik Беларусь
Што нельга дарыць на Новы год – 2018

У сваю чаргу старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей паведаміў, што супрацоўнікі ДАІ разам з забеспячэннем бяспекі ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць старанна сачыць за выкананнем ПДР і выяўляць грубыя парушэнні ў мясцовасцях, аддаленых ад абласных і раённых цэнтраў.

Паводле яго слоў, у выхадныя і святочныя дні на дарогах Беларусі ў два разы павялічваецца колькасць нецвярозых кіроўцаў.

Ва ўзмоцненым рэжыме ў гэтыя дні будуць працаваць медыкі і ратавальнікі.

Стужка навiн
0