Відэа

Валерый Гергіеў сустрэўся з удзельнікамі праекта "Ты супер! Танцы"

Падпісацца
Мастацкі кіраўнік Марыінскага тэатра і сусветна вядомы дырыжор Валерый Гергіеў сустрэўся з удзельнікамі праекта "Ты супер! Танцы", якім міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik падаравала пераднавагоднюю паездку ў Санкт-Пецярбург.

Дзеці пагутарылі з кіраўніком Марыінкі пасля наведвання оперы "Калядная казка". Знакаміты артыст падзяліўся неацэнным вопытам са сваімі слухачамі і распавёў пра тонкасці кіравання вялікім аркестрам, а таксама ўспомніў пра тое, як ён гастраляваў па родных краінах танцораў. Дзеці змаглі задаць вялікую колькасць пытанняў дасведчанаму кіраўніку тэатра.

"Дырыжыраваць проста, трэба толькі трохі разумець, як працуе аркестр. А вось адчуць яго працу можна толькі пасля доўгіх гадоў навучання", — адзначыў Гергіеў.

"Я ўпершыню пабывала ў оперы. Нават уявіць не магла, што будзе так прыгожа: музыка, дэкарацыі, касцюмы артыстаў былі проста шыкоўныя. Сустрэча з Гергіевым была для мяне сюрпрызам. Не чакала, што знакаміты дырыжор, якога я раней бачыла толькі па тэлевізары, будзе такім адкрытым і добрым", — сказала Астхік Мхітаран з Арменіі.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik зрабіла навагоднія падарункі ўдзельнікам праекта "Ты супер! Танцы" з краін постсавецкай прасторы. Дзеці рушылі ў экскурсійную паездку ў Санкт-Пецярбург, дзе яны ўбачаць галоўныя славутасці горада і пазнаёмяцца з вядомымі дзеячамі культуры. Таксама агенцтва будзе выплачваць штомесячную стыпендыю канкурсантам да дасягнення імі 18 гадоў, прадаставіць магчымасць прайсці спецыялізаваныя курсы па рускай мове тым, каму гэта неабходна і акажа дапамогу ў паступленні ў расійскія ВНУ.

Sputnik (sputniknews.com) — інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прылажэнні і старонкі ў сацыяльных сетках. Стужкі навін Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0