МІНСК, 27 сне — Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е саступае месца дажджам і парывістаму ветру, якія чакаюцца ў краіне 29 снежня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы ў пятніцу пераважна па заходняй частцы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, нават з мокрым снегам.
Месцамі чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галаледзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — 3-8 градусаў цяпла.