Другая параза: беларусы саступілі швейцарцам на хакейным чэмпіянаце

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкКлюшка і шайба, архіўнае фота
Клюшка і шайба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля двух матчаў моладзевага ЧС па хакеі беларусы не набралі ні аднаго ачка і знаходзяцца на апошнім месцы турнірнай табліцы.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі прайграла камандзе Швейцарыі на чэмпіянаце свету ў ЗША, матч прайшоў у Бафала.

Беларусы саступілі швейцарцам 2:3 (1:1, 0:0, 1:2).

Хакейныя шайбы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларускія хакеісты прайгралі шведам ў матчы чэмпіяната свету

Раней маладзёжная зборная прайграла камандзе Швецыі. Першая сустрэча ў рамках МЧС прайшла ў аўторак, 26 снежня, і завяршылася з лікам 6:1 на карысць шведаў.

27 снежня беларусы згулялі са зборнай Швейцарыі. У гэтым паядынку ў каманды РБ былі шанцы перамагчы. Аднак у трэцім перыядзе, нягледзячы на тое, што Віктару Боўбелю ўдалося вывесці беларусаў наперад, праціўнік зраўняў лік, а затым вырваў перамогу.

Пасля двух матчаў у маладзёжнй зборнай Беларусі няма ні аднаго ачка, і каманда займае апошняе месца ў турнірнай табліцы.

У наступны раз хакеісты згуляюць супраць зборнай Расіі. Матч пройдзе ў пятніцу, 29 снежня. А ў чацвер будуць змагацца спартсмены са Швецыі і Чэхіі.

Стужка навiн
0