Фотафакт: старасвецкую пажарную вежу ў Гродна ператварылі ў ёлку

© Sputnik / Инна ГришукПажарная вежа ў Гродна пераўтварылася ў ёлку
Пажарная вежа ў Гродна пераўтварылася ў ёлку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Святочныя навагоднія агеньчыкі на 33-метровай пажарнай каланчы ў Гродне запальваюць чацвёрты год запар.

ГРОДНА, 28 сне — Sputnik, Іна Грышук. Вежа самага старога ў Гродне пажарнага дэпо ўжо чацвёрты год ператвараецца ў самую незвычайную цуд-ёлку. Кожны вечар яна ззяе рознакаляровымі гірляндамі і агеньчыкамі.

Драўляныя бочкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Музей броварства" з'явіцца ў Гродне

Ідэя ператварыць 33-метровую пажарную вежу у цуд-ёлку з'явілася ў 2014 годзе. З таго часу ў канцы снежня старадаўняя вежа кожны вечар ператвараецца ў ёлку. Каб упрыгожыць старадаўні будынак, спатрэбілася больш за тры тысячы лямпачак.

Каменная пажарная каланча ў Гродне лічыцца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Зараз у будынку ля падножжа вежы знаходзіцца дзеючая пажарная частка і музей пажарнай службы. А на вяршыні вежы размяшчаецца аглядная пляцоўка.

Кожны дзень а 12-й гадзіне на вышцы з'яўляецца трубач і грае розныя мелодыі. Сюды прыходзяць турысты. Сто гадоў таму пляцоўка выкарыстоўвалася для таго, каб сачыць, ці няма ў горадзе пажару. На ёй увесь час знаходзіўся вартавы.

Цяпер будынак каланчы знаходзіцца ў аварыйным стане. У наступным годзе абласное ўпраўленне МНС плануе атрымаць грант, каб пачаць рамонт 115-гадовага будынка.

Стужка навiн
0