МІНСК, 28 сне — Sputnik. Грамадскі транспарт у сталіцы Латвіі Рызе на навагоднія святы будзе бясплатным, паведаміла рыжская дума.
"Трыццаць першага снежня і 1 студзеня грамадскі транспарт — аўтобусы, трамваі і тралейбусы — будзе даступны для пасажыраў бясплатна", — паведамілі ў думе.
31. decembrī un 1. janvārī @Rigassatiksme_ sabiedrisko transportu varēs izmantot bez maksas. Jaungada naktī tiks nodrošināti papildreisi: https://t.co/nNhoAD2kTO pic.twitter.com/GDY4NDvGhV
— Rīga.lv (@RigasDome) 27 декабря 2017 г.
Гарадскі транспарт у сталіцы Латвіі будзе курсіраваць па графіку выхаднога дня. Акрамя таго, у навагоднюю ноч прадугледжаны дадатковыя рэйсы — з 20:00 да 04:00.
Рыжскія ўлады таксама прынялі рашэнне зрабіць паркоўку ў святочныя дні на муніцыпальных платных аўтастаянках Rīgas satiksme бясплатнай.