Утульнае Раство ў музеі Азгура: майстэрня запрашае на кінапаказ

© Photo : Facebook / Музей АзгураЭкран у музеі Азгура, архіўнае фота
Экран у музеі Азгура, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калядную гісторыю пакажуць на мове арыгінала з рускімі субтытрамі на свежым зімовым паветры пад духмяны глінтвейн.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура 6 снежня запланаваны чарговы кінапаказ, на гэты раз прысвечаны аднаму з самых казачных святаў года — Раству, паведамілі Sputnik аранізатары.

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Планы на Новы год у Мінску: куды пайсці дзецям у апошнія дні 2017 года

Спецыяльны паказ індзі-драмы Чарльза Покела "Раство, зноў" пройдзе ў рамках праекта Cinemascope. Арганізатары ўпэўненыя, што такога ўтульнага свята ў гасцей яшчэ не было, і абацаюць усё неабходнае для стварэння сапраўднага каляднага настрою: свежае зімовае паветра, духмяны глінтвейн і нетрывіяльнае кіно.

Фільм расказвае пра адзінокага прадаўца ёлак Ноэла, які самотна таргуе сваім святочным таварам і паступова перастае звяртаць увагу нават на пакупнікоў. Гэта адбыаецца, пакуль хлопец не знаходзіць у парку дзяўчыну, страціўшую прытомнасць. Гісторыя каляднага кахання — дэбют 30 гадовага Чарльза Покела — абавязкова падарыць гледачам своеасаблівы настрой, а аматарам літаратуры яшчэ і сюрпрыз: у якасці літаратурнай алюзіі ў фільме адгадваецца апавяданне Чэхава "Пацалунак".

Кіно пакажуць на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура (г. Мінск, вул. З. Азгура, 8).

Калі: 6 снежня, 18:00.

Колькі каштуе: 7 рублёў.

Стужка навiн
0