Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на навагоднія святы

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкЦэнтральны чыгуначны вакзал Мінска
Цэнтральны чыгуначны вакзал Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікая колькасць цягнікоў будзе курсіраваць у расійскім напрамку.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Каля 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы падчас навагодніх святаў, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.

Электрацягнік беларускай чыгункі - Sputnik Беларусь
Беларуская чыгунка прапануе на святы з'ездзіць у Расію са зніжкай 40%

У міжнародных зносінах з 29 снежня па 13 студзеня будуць дадаткова курсіраваць 25 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах. Сярод іх: Мінск — Масква — Мінск, Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск, Масква — Брэст — Смаленск, Баранавічы — Масква — Баранавічы, Львоў — Мінск, Калінінград — Масква — Калінінград.

У міжрэгіянальных зносінах у навагоднія і калядныя святы прызначаныя 52 дадатковых цягнікі па маршрутах Мінск — Гомель — Мінск, Мінск — Брэст — Мінск, Віцебск — Мінск — Віцебск, Магілёў — Гомель — Магілёў, Віцебск — Брэст — Віцебск, Казянкі — Мінск — Казянкі.

Стужка навiн
0