Удзельніцы падчас конкурсу "Ты супер! Танцы" не толькі спаборнічалі ў харэаграфічным мастацтве, але і наведвалі самыя разнастайныя славутасці і сустракаліся з вядомымі людзьмі.
Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе ад балета "Тодэс", сустрэцца з Анатолем Васэрманам, даведацца сакрэты майстэрства ад знакамітай балерыны Любові Андрэевай.
У перапынках паміж рэпетыцыямі дзеці гулялі па Маскве, Санкт-Пецярбургу, знаёміліся з гісторыяй у Царскім сяле. А пасля наведвання оперы "Калядная казка" юныя танцоўшчыкі сустрэліся з праслаўленым дырыжорам Валерыем Гергіевым.
Sputnik сабраў лепшыя моманты з падарожжаў і сустрэч беларускіх удзельніц міжнароднага праекта "Ты супер! Танцы".

1/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Усе ўдзельнікі "Ты супер! Танцы" наведалі ў Санкт-Пецярбургу музей мініяцюр.

2/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Марыя Радзівонава і Караліна Тамашэвіч каля макета НПЗ.

3/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Удзельнікі патанчылі са знакамітай балерынай Любоўю Андрэевай.

4/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Таксама прыма-балерына падзялілася з удзельнікамі праекта прафесійнымі сакрэтамі.

5/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Маша Радзівонава прадэманстравала ўсім сваю гнуткасць і расцяжку, сеўшы на шпагат.

6/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Валерый Гергіеў растлумачыў дзецям, што, на яго погляд, дырыжаваць проста, трэба толькі разумець, як уладкаваны аркестр.

7/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Перад сустрэчай са знакамітым дырыжорам хлопцы паглядзелі оперу "Калядная казка".

8/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Царскае сяло ўразіла ўдзельнікаў "Ты супер! Танцы" сваёй раскошай і веліччу.

9/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Караліна Тамашэвіч не хавае свайго захаплення ад палацаў у Царскім сяле.

10/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Знаёміцца з гісторыяй палаца хлопцам дапамагаў аўдыягід і раскошныя экспанаты.

11/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Экспазіцыя ў Царскім сяле ўключае ў сябе сапраўдныя гістарычныя дакументы і лісты.

12/13
© Sputnik / Александр Гальперин
І, вядома, новымі фота з месца, якое дыхае гісторыяй, трэба падзяліцца ў сацыяльных сетках.

13/13
© Sputnik / Александр Гальперин
Палац настолькі вялікі, што па ім можна шпацыраваць гадзінамі, а на лаве разглядаць пакоі больш зручна.